
Дзень славянскай культуры і пісьменства ‒ свята, прымеркаванае да Дня памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, асветнікаў славенскіх, які ўшаноўваюцца як стваральнікі першай славянскай азбукі.
Да гэтай даты ў Маларыцкай раённай бібліятэцы быў прымеркаваны гістарычны ваяж “Азбука, якая прайшла праз стагоддзі”. На яго запрасілі вучняў 10 “А” і 10 “Б” класаў раённай гімназіі і клірыка храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы іерэя Сергія Раманко.
Падчас зацікаўленай размовы старшакласнікі даведаліся, што святыя Кірыл і Мяфодзій ‒ хрысціянскія прапаведнікі і місіянеры, асветнікі славянскіх народаў. Як вядома, святыя роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій паходзілі са шляхетнага і набожнага роду і пражывалі ў грэчаскім горадзе Салуні. Яны склалі першую славянскую азбуку і перавялі богаслужбовыя кнігі на славянскую мову. Тым самым былі закладзены асновы славянскай пісьменнасці і культуры.
Першымі словамі, напісанымі славянскай азбукай, былі пачатковыя радкі велікоднага Евангелля ад Іаана: “У пачатку было слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог”.
Жыццёвы подзвіг Кірыла і Мяфодзія невыпадкова прыраўноўваюць да апостальскага, называючы іх “першанастаўнікамі” славян. Да ліку святых браты Кірыл і Мяфодзій прылічаныя ў старажытнасці. У Рускай Праваслаўнай Царкве памяць роўнаапостальных асветнікаў славян ушаноўваецца з XI стагоддзя.
Свята славянскага пісьменства нагадвае пра вытокі духоўнасці, аб тым, што наша культура ўзяла ў спадчыну старажытныя традыцыі славянскай культуры, аб ролі пісьменства ў яе станаўленні і развіцці.
Напрыканцы сустрэчы іерэй Сергій Раманка адказаў на пытанні старшакласнікаў.
[ngg src=»galleries» ids=»415″ display=»basic_thumbnail»]