У нядзельных школах пры праваслаўных храмах Маларыцкага благачыння і бібліятэках раёна былі праведзены мерапрыемствы з нагоды Дня праваслаўнай кнігі. Яны традыцыйна прымеркаваны да даты выдання 14 сакавіка 1564 года друкарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам “Апостала”. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў ? звярнуць увагу на тую карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна, а таксама папулярызацыя праваслаўнай літаратуры сярод насельніцтва.
Кніга – галоўная крыніца культуры, мудры настаўнік жыцця. Зварот да праваслаўнай кнігі – гэта магчымасць пераасэнсаваць свае ідэалы, да якіх чалавек імкнецца, каб знайсці адказы на многія актуальныя і надзённыя пытанні.
У фае Маларыцкай раённай бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава-экспазіцыя “І вечным застанецца слова”, на якой прадстаўлены кнігі з царкоўнай бібліятэкі, якая дзейнічае пры храме Мікалая Цудатворцы райцэнтра, а таксама з фондаў раённай бібліятэкі. Прадстаўленыя выданні знаёмяць чытачоў з гісторыяй праваслаўя, расказваюць аб праваслаўных святах, пра жыццё святых, хрысціянскім мастацтве, аб праваслаўных храмах і манастырах.
У дзіцячай бібліятэцы была праведзена гадзіна духоўнасці “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”. У традыцыйным мерапрыемстве прыняў удзел благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, протаіерэй Віктар Паляціла. Падчас сустрэчы размова ішла пра значэнне кніг і чытання ў жыцці кожнага чалавека, пра ролю Біблію, яе ўплыў на сусветную культуру.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі таксама адбылася сустрэча з удзелам протаіерэя Віктара Паляціла. На мерапрыемства “Жывое слова мудрасці духоўнай: праз кнігу да дабрыні і свету” былі запрошаны старшакласнікі раённай гімназіі і СШ №1.
Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай. Напрыканцы мерапрыемства протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.
На здымку: падчас сустрэчы ў раённай бібліятэцы.