Малоритское благочиниеНовости епархииСобытия

З хрэсным ходам ? да Лукаўскай іконы Божай Маці

Ушанаванне Лукаўскай іконы Божай Маці не мае строга фіксаванай даты.  Штогод свята адзначаецца ў пятніцу на дзясятым тыдні пасля Вялікадня. Апошні раз гэтая ікона масава ўшаноўвалася, па словах старажылаў, напрыканцы 50-ых гадоў ХХ стагоддзя. Аднак дзякуючы намаганням благачыннага Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэя Віктара Паляціла па благаславенні архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбылося адраджэнне агульнаблагачыннага пешага хрэснага ходу да Лукаўскай іконы Багародзіцы. Першы хрэсны ход праз аг. Ляхаўцы, в.Асавая, аг.Макраны, в.Вужова ішоў 18 чэрвеня 2015 года, другі – 7 ліпеня 2016 года, трэці – 22 чэрвеня 2017 года, чацвёрты – 14 чэрвеня 2018 года, пяты – 4 ліпеня 2019 года. Агульная працягласць маршруту – больш за 25 кіламетраў. Але нягледзячы на гэтую адлегласць, у ім традыцыйна бяруць удзел вернікі рознага ўзросту. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

Па назіраннях вернікаў, пяты хрэсны ход да Лукаўскай іконы Багародзіцы стаў самым шматлікім за ўсе гады правядзення. Пакланіцца святымі па прыблізных падліках у Лукава ішло больш за 130 чалавек з розных населеных пунктаў Маларытчыны, а таксама з Брэста, Мінска, Кобрына, Камянца, Дывіна, Чарнаўчыц… У ім прымалі ўдзел таксама і прадстаўнікі маладзёжных брацтваў з Маларыты, Кобрына, Каменца, Жабінкі.

4 ліпеня, у 9.40, пасля сумеснай малітвы, акраплення святой вадой і благаславення благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэя Віктара Паляцілы вернікі ад храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы (г.Маларыта) з песнапеннямі пачалі хрэсны ход. Сёлета яго ўзначаліў протаіерэй Анатоль Дударчук, настаяцель прыхода ў гонар святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы аг.Арэхава. Жывая плынь людзей, як вялікі духоўны ручай, працягнулася на некалькі дзясяткаў метраў. Па ходу руху  хрэснага ходу да яго далучаліся новыя вернікі.

У 11.10 хрэсны ход ужо быў ля храма ў гонар Нараджэння Божай Маці (1713 год)  аг.Ляхаўцы. Пад царкоўны перазвон паломнікаў сустракалі мясцовыя жыхары і настаяцель храма протаіерэй Віталь Равінскі. Пасля непрацяглай трапезы, адпачынку і малітвы хрэсны ход з песнапеннямі працягнуў свой шлях далей: праз в.Асавуая ў аг. Макраны. На ўваходзе ў населены пункт яго сустракаў настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы іерэй Сергій Капанька з вернікамі. Пасля  трапезы і непрацяглага адпачынку хрэсны ход у 14:00 накіроўваецца ў бок Вужова…

Па прыбыцці хрэснага ходу ў Лукава, пасля непрацяглага адпачынку, пачалося святочнае богаслужэнне, а пасля яго завяршэння – вадасвятны малебен. У 23.00 пачаўся хрэсны ход ад храма Лукаўскай іконы Божай Маці на паўвостраў Лукаўскага возера да храма з’яўлення Божай Маці. Апоўначы тут пачалася ранняя бажэственная літургія саборам духавенства. 5 ліпеня ў храме Лукаўскай іконы Божай Маці была адслужана позняя бажэственная літургія саборам духавенства і адбыўся яшчэ адзін хрэсны ход да храма на паўвостраў. У гэты ж дзень адбылася сустрэча святароў з прадстаўнікамі маладзёжных брацтваў, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях у гонар Лукаўскай іконы Божай Маці, а таксама канцэрт хору святароў Брэсцкай епархіі.

Мікалай НАВУМЧЫК.