Восьмага студзеня ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта пасля вячэрняга богаслужэння адбыліся традыцыйныя Калядкі. Падчас іх у песнапеннях услаўлялі народжанага Ісуса Хрыста на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах хоры праваслаўных прыходаў райцэнтра, аграгарадкоў Арэхава, Олтуш і Макраны, зводны хор праваслаўных прыходаў в. Збураж і Замшаны, а таксама хор Аляксандра-Неўскага кафедральнага сабора г. Кобрын.
На штогадовых Калядках прысутнічалі старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык і намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук. Алег Якубчык зачытаў віншавальны адрас ад імя старшыні Маларыцкага райвыканкама Рамана Жука.