У раённай бібліятэцы адбылася сустрэча “Духоўных кніг боская мудрасць” з кандыдатам багаслоўскіх навук, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, протаіерэем Віктарам Паляціла. На яе былі запрошаны вучні 11 класа СШ №1. Мэтай правядзення мерапрыемства арганізатары назвалі развіццё цікавасці да праваслаўнай кнігі, папулярызацыя яе сярод насельніцтва, вызначэнне ролі праваслаўнай літаратуры ў духоўным жыцці чалавека.
Сёння праваслаўнае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках Маларыцкага раёна. Вялікі выбар духоўных кніг у бібліятэцы пры храме Мікалая Цудатворцы райцэнтра. Літаратуру для чытання таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы.
Падчас сустрэчы “Духоўных кніг боская мудрасць” размова ішла не толькі аб праваслаўнай кнізе, а наогул аб літаратурных творах, якія нясуць дабро, дапамагаюць людзям пазнаць сэнс жыцця, навучыцца хрысціянскай любові. Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні старшакласнікаў.
Між іншым, да Дня праваслаўнай кнігі ў раённай бібліятэцы арганізаваны дзве выставы кніг духоўна-асветніцкай тэматыкі “Храм веры ў сэрцы маім” і “Маларытчына: шлях да святыні”.
Пресс-служба Брестской епархии