Малоритское благочиниеНовостиНовости благочинийНовости епархииСобытия

Обзор основных событий происходивших в Малоритском благочинии в период с 4 по 18 октября

Урачыстая лінейка перад пачаткам новага навучальнага года прайшла ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта. Падчас яе да  вучняў звярнуўся настаяцель храма, кандыдат багаслоўскіх навук, протаіерэй Віктар Паляціла. Святар ім пажадаў божага благаславення, сіл, настойлівасці, поспеху, старання, цярплівасці на шляху пазнання Усявышныга, яго законаў і прамудрасці.

На базе Маларыцкай раённай гімназіі адбыўся адборачны этап Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру Маларыцкага благачыння. У спаборніцтве на гэты раз прыняло ўдзел чатыры каманды: тры – з раённай гімназіі (трэнер Леанід Лук’янчук) і адна – з СШ № 2 (трэнер Тамара Тарноўская). “1030 гадоў праваслаўя на беларускіх землях” ‒ гэта тэма віктарыны, на пытанні якой неабходна было адказаць яе ўдзельнікам. Узначальваў журы прадстаўнік епархіяльнага аргкамітэта клірык сабора Уваскрасення Хрыстова г.Брэста  іерэй Леанід Сымончык.

18.10.2022 учащиеся 9, 10 и 11 классов ГУО «Лаская средняя школа» совместно с учителем биологии, географии и астрономии Петко Денисом Анатольевичем пришли на экскурсию в Храм Преображения Господня в аг. Олтуш. Ребят возле храма встретил протоиерей Владимир Стреха. Он знакомил детей с внутренним убранством храма, его устройством, символикой, иконографией.