Бог аб’явiўся – Хрыстос нарадзiўся!
Па-дамашняму цёпла, душэўна, радасна, запамінальна на пазітыўнай ноце прайшла 7 студзеня ў ГДК Маларыты святочная праграма “Цуды на Раство”. Народжанага Ісуса Хрыста ў песнях, танцах, інсцэніроўках амаль дзве гадзіны ўслаўлялі вучні Нядзельнай школы, вакальны ансамбль “Cool kids” (кіраўнік Вікторыя Лышчык), харэаграфічны калектыў “Black Cat” (кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), вакальная студыя “Спявай са мной” (кіраўнік Таццяна Вашчынчук), харэаграфічны калектыў “Smile dance” (кіраўнік Кацярына Джур), хор Нядзельнай школы пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыты (рэгент Валянціна Паляціла).
Са словамі прывітання напрыканцы святочнай праграмы да прысутных звярнуўся благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.
Затым тыя, хто выступаў і наведвае Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без падарункаў і дзеці, якія знаходзіліся ў зале.
39