Малоритское благочиниеНовости епархииСобытия

Размова для душы

У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з кандыдатам багаслоўскіх навук, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы ў райцэнтры, протаіерэем Віктарам Паляціла. На яе былі запрошаны старшакласнікі  першай і другой гарадскіх школ. Падчас “Праваслаўнай палітры”, якая прайшла ў форме дыялогу, закраналіся некаторыя актуальныя і надзённыя пытанні, што хвалююць   сучасную моладзь. Найперш ? гэта пошук маладымі людзьмі сэнсу жыцця, самаідэнтыфікацыя сябе, самавыяўленне. Галоўную ролю ў гэтым працэсе цяпер адыгрывае інтэрнет і сацыяльныя сеткі, а таксама сродкі масавай інфармацыі, сяброўскія кампаніі. Праз іх трансліруюцца ўзоры паводзін, стыль жыцця, закладваюцца пэўныя нормы паводзін, звычкі, якія паступова фарміруюць маральныя асновы чалавека, сiстэму духоўных i культурных каштоўнасцяў i iдэалаў. На жаль, уплыў, які аказваецца  на моладзь, не заўсёды станоўчы і пазітыўны, не заўсёды адпавядае існуючым маральна-этычным нормам, спрадвечным звычаям і традыцыям.

Вельмі важна ў перыяд станаўлення маладога чалавека, яго фарміравання як асобы і грамадзяніна, у час пошукаў сэнсу жыцця і ідэалаў, падказаць, параіць, паказаць на прыкладзе, скіраваць у патрэбнае рэчышча. Менавіта гэта і стала асноўным  падчас “Праваслаўнай палітры” са святаром.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.

Мікалай НАВУМЧЫК.