Малоритское благочиниеНовостиНовости благочинийНовости епархииСобытия

Сіла бацькоўскай любові

У Маларыцкім  ГДК адбыўся круглы стол “Сіла бацькоўскай любові”. Ён быў сумесна падрыхтаваны аддзелам ЗАГС Маларыцкага райвыканкама і раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У фае ГДК перад пачаткам мерапрыемства валанцёры-актывісты БРСМ сустракалі сем’і, віншавалі іх са святам, частавалі пернікамі.

Для дзяўчынак і хлопчыкаў была арганізавана тэматычная дзіцячая пляцоўка. Валанцёры з імі праводзілі розныя конкурсы і гульні. Бацькі ж у гэты час сабраліся ў малой зале ГДК за круглым сталом, каб падзяліцца вопытам выхавання дзяцей, абмеркаваць надзённыя і актуальныя пытанні, паспрабаваць разам знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем. У шчырым і зацікаўленым дыялозе прынялі ўдзел  сем’і Марыі і Аляксандра Захожых, Людмілы і Юрыя Карнелюкоў, Наталлі і Алега Якубчыкаў, Людмілы і Андрэя Гарбацэвічаў, а таксама ‒ клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра іерэй Сергій Раманко і першы сакратар раённай арганізацыі  грамадскага аб’ядання “БРСМ” Марыя Горнік.

Іерэй Сергій Раманко гаварыў аб тым, што выхаванне дзіцяці, сапраўды, немагчыма без бацькі. Без таты яно не будзе паўнавартасным і эфектыўным. Менавіта  бацька фарміруе ў дзіцяці такія чалавечыя якасці, як сумленнасць, патрыятызм, высакароднасць, мужнасць…. Правільны прыклад таты ў сям’і вучыць хлопцаў быць сапраўднымі мужчынамі, а пасля ‒ добрымі мужамі, бацькамі. Іерэй Сергій Раманко акцэнтаваў увагу прысутных  на тым, што сёння неабходна выхоўваць маладое пакаленне найперш на  любові да Бога, таму што вера – гэта ключ да ўсяго.

Размова за круглым сталом атрымалася  жывой, карыснай і патрэбнай. Завяршылася яна праглядам відэавіншаванняў, якія падрыхтавалі дзеці сваім татам.

                                                                       Мікалай   НАВУМЧЫК

[ngg src=»galleries» ids=»593″ display=»basic_thumbnail»]