Малоритское благочиниеНовости епархииСобытия

Урачыстасць у Нядзельнай школе

У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта завяршыўся навучальны год.  З гэтай нагоды тут нядаўна прайшла ўрачыстая лінейка, на якую прыйшлі вучні, іх бацькі.

?У 2018/2019 навучальным годзе нашу школу наведвала 131 чалавек ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, ? гаворыць загадчыца Нядзельнай школы Ірына Андрайчук. – Заняткі былі арганізаваны ў 8 групах. Навучанне вяло 8 выкладчыкаў. Заняткі праводзідіся ў нядзелю пасля заканчэння позняй  бажэственнай літургіі.

Нядзельная школа фарміруе душу чалавека. Дзеці на занятках знаёмяцца з асновамі праваслаўнай культуры і хрысціянскай маралі, набываюць навыкі і вопыт царкоўнага жыцця. Нядзельная школа не толькі садзейнічае атрыманню ведаў аб Праваслаўі, але таксама паказвае і прыклад хрысціянскага жыцця.

Сёлета Нядзельную школу пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта закончыла 15 чалавек. Яны з рук благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэя Віктара Паляціла атрымалі пасведчанні аб заканчэнні вучобы. Акрамя таго, 32 вучні  ўзнагароджаны пісьмамі-падзякамі за старанне і добрую вучобу, удзел у царкоўным жыцці прыхода.

Мікалай Навумчык.