Малоритское благочиниеНовости благочинийНовости епархииСобытия

Шчаслівай дарогі ў дарослае жыццё!


10 чэрвеня на гарадской плошчы Маларыты прайшло раённае свята “У добры шлях, выпускнік-2022”.
З наказам і словамі пажадання перад выхадам на самастойную і адказную дарогу да выпускнікоў звярнуўся і настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Ён пажадаў выпускнікам з верай у Бога крочыць далей дарогай праўды, мудрасці, цярпення, справядлівасці, дабра, шчырасці, зведаць надзейнае сяброўства і сапраўднае каханне, добрасумленна жыць і працаваць, дарыць святло і цяпло сваіх сэрцаў іншым людзям.
‒Няхай Усявышні вам дапаможа ў правільным выбары жыццёвай дарогі. Рабіце ўсё на карысць Айчыны, роднага краю! ‒ адзначыў святар.