Упершы дзень Вялікдня ў актавай зале Маларыцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў святочны канцэрт “Хрыстос уваскрэс!” Мерапрыемства традыцыйна сабрала ў зале шмат вернікаў горада. Са сцэны гучалі песні, вершы ў выкананні дзіцячага хора (рэгент Марына Пракапеня), які існуе пры Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Гледачоў танцамі, інсцэніроўкамі радавалі таксама выхаванцы Нядзельнай школы, харэаграфічны калектыў раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Ала Шабогіна), фальклорны ансамбль “Вытокі” (кіраўнік Галіна Бягеза), атрад міласэрнасці “Добрыя сэрцайкі” (кіраўнік Тамара Тарноўская).
Напрыканцы сустрэчы да прысутных за словамі віншавання звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі. Ён пажадаў усім дабрабыту, моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, поспехаў, божага благаславення ва ўсіх справах і пачынаннях.
?Няхай святло гэтай вялікай падзеі ніколі не згасае ў нашых душах, ? сказаў святар. ? Няхай яно напамінае кожнаму з нас і абуджае ў сэрцах імкненне жыць і працаваць па законах Усявышняга.
Мікалай НАВУМЧЫК.
[ngg src=»galleries» ids=»12″ display=»basic_thumbnail»]