Малоритское благочиниеНовости благочинийНовости епархииСобытия

Малітва – перад пачаткам экзаменаў


Для выпускнікоў пачынаецца вельмі важны і адказны этап іх школьнага жыцця: час здачы экзаменаў. Ад іх вынікаў будзе залежыць вызначэнне далейшага шляху.
30 мая, пасля ўрачыстай лінейкі, прысвечанай апошняму званку, выпускнікі ўстаноў адукацыі горада разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі прыйшлі ў храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта. Тут для іх быў адслужаны малебен на заканчэнне вучобы і перад пачаткам экзаменаў.
Звяртаючыся да 11-класнікаў, протаіерэй Сергій Струнец адзначыў, што па звычаі, які існуе спакон веку, праваслаўны хрысціянін любую сур’ёзную справу абавязкова пачынае з малітвы. Толькі з Божага благаславення ўсё можна зрабіць так, як трэба. А час здачы экзаменаў за курс сярэдняй школы і паступленне – надзвычай важны і адказны перыяд для кожнага маладога чалавека.
Па заканчэнні малебна бацюшка павіншаваў з заканчэннем школы, пажадаў Божай дапамогі ў далейшым выбары прафесіі і, самае важнае, заўсёды быць карысным у гэты жыцці, не страціць той вобраз Божы, які закладзены ў кожным чалавеку.
Протаіэрэй Сергій Струнец благаславіў выпускнікоў і акрапіў іх святою вадою.

[ngg src=»galleries» ids=»428″ display=»basic_thumbnail»]