Малоритское благочиние

Протоиерей Виктор Полетило принял участие в митинге, посвященном годовщине вывода войск из Афганистана и отслужил поминальную литию

Іх подзвіг не забыты.

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 35 гадоў таму тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі.
Да гэтага дня на Маларытчыне былі праведзены розныя мерапрыемствы. Цэнтральная падзея прайшла ў райцэнтры ля памятнага знака, які ўстаноўлены ў гонар жыхароў Маларытчыны, што выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане ў 1979-1989 гадах. 15 лютага 2024 года тут адбыўся мітынг.
Адкрыў яго старшыня Маларыцкага райвыканкама Раман Жук. На мітынгу таксама выступілі намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Пашко, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна протаіерэй Віктар Паляціла, вучаніца 10 “Б” класа раённай гімназіі Алена Зінчук.
Пасля былыя воіны-інтэрнацыяналісты накіраваліся ў храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Тут протаіерэй Віктар Паляціла адслужыў памінальную ліцію па загінулых у Афганістане.