Малоритское благочиние

Протаіерэй Віктар Паляціла далучыўся да акцыі “Нашы дзеці”

Адчуць чараўніцтва Новага года.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае сваё навагодняе шэсце па нашай краіне і дорыць дзецям радасць, казку, увасабленне ў жыццё самых запаветных мараў. Дарослыя дапамагаюць дзецям адчуць чараўніцтва Новага года. Вось апошняе таму пацвярджэнне.

Да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся старшыня Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Корж, начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Пятручык, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік, старшыня Маларыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Алег Якубчык, старшыня Маларыцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Вольга Мілеўская, дырэктар Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, а таксама магазін “Тэхнапарк” (індывідуальны прадпрымальнік Васіль Калінічэнка) і в.а дырэктара ААТ “Чырвоны партызан” Дзяніс Цяліпка. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і Гномам яны наведаліся ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе бацькамі-выхавальнікамі працуюць Таццяна і Вячаслаў Абрамук (выхоўваюць сямёра дзяцей), Валянціна і Пётр Лямачка (дзясяцера дзяцей), Алена і Уладзімір Бойка (сямёра дзяцей).