30 снежня старшыня Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Корж, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Іна Панасюк, ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла наведалі Марыю Струк. Яны шчыра павіншавалі 99-гадовую маларытчанку з надыходзячымі святамі, пажадалі ёй здароўя, мірнага неба над галавой, пазітыўных навін, дабрабыту.